Абарончую моц беларускага войска і патрыятызм у сучасных умовах абмеркавалі ў Копцэвіцкім пансіянаце «Палескія сосны»

Гэтая тэма склала парадак дня Адзінага дня інфармавання ў якім прыняў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер. Падчас сустрэчы з працоўным калектывам установы размова ішла пра важнасць забеспячэння нацыянальнай бяспекі і развіцця ваеннай сілы нашай краіны.

У ходзе мерапрыемства былі закрануты пытанні асаблівасцей развіцця ваенна-палітычнай абстаноўкі, умацавання ваенна-прамысловага комплексу нашай рэспублікі, ролі Саюзнай дзяржавы ў забеспячэнні бяспекі Беларусі і Расіі. Асаблівую ўвагу надалі міратворчай пазіцыі нашай краіны, спосабам умацавання даверу паміж рознымі рэгіёнамі і змякчэння іх канфліктаў. Таксама зацікавіла ўдзельнікаў дыялогу тэма патрыятычнага выхавання моладзі, важнасці захавання маральна-каштоўнасных і культурных арыенціраў беларускага грамадства.